Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 студзеня 2022, 15:58

У нямецкім Арберы стартаваў чэмпіянат Еўропы па біятлоне

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нямецкім Арберы стартаваў чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Першы камплект узнагарод турніру быў разыграны ў мужчынскай індывідуальнай гонцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Золата ў гэтым відзе праграмы дасталася спартсмену з Нарвегіі Сверэ Далену Аспенесу, які прайшоў усе чатыры агнявыя рубяжы без промахаў. Рэзультат нарвежца на фінішы на 11,6 сек. аказаўся хутчэйшым за час нядаўняга пераможца этапу Кубка свету Антона Бабікава з Расіі, які таксама адстраляўся чыста. Бронзавы медаль на рахунку немца Маціяса Дорфера (0 промахаў; + 1 мін. 08,9 сек. адставання).

Лепшым з беларусаў у першай гонцы кантынентальнага першынства стаў Ілья Аўсеенка: біятланіст не дапусціў памылак на стральбе і замкнуў дзясятку мацнейшых. Іван Тулацін з трыма мінутамі штрафу ў пасіве размясціўся на 16-й пазіцыі, Сяргей Бачарнікаў паказаў 32-і рэзультат (5 промахаў), Павел Бялько - 57-ы (3). Аляксандр Кошын заняў 72-е месца (6), Антон Шыдлоўскі - 88-е (9). Усяго на старт выйшлі 115 спартсменаў.

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне ў Арберы прадоўжыцца сёння жаночай індывідуальнай гонкай, пачатак у 16.00. Таксама ў праграме турніру два спрынты (пятніца), дзве гонкі праследавання (субота), сінгл-мікст і змешаная эстафета (нядзеля).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі