
2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі НАК па адукацыйных праграмах у сферы фізічнай культуры і спорту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе камітэта.
На пасяджэнні абмеркавалі рэалізацыю праектаў камісіі ў 2022 годзе, удакладнілі план работы на наступны год, а таксама закранулі пытанні ўдзелу членаў камісіі ў культурна-спартыўным фестывалі "Вытокі" і мерапрыемствах Міжнароднага алімпійскага дня. Акрамя таго, члены камісіі разгледзелі магчымасці далейшага ўзаемадзеяння па пытаннях развіцця адукацыйных праграм у сферы фізічнай культуры і спорту сярод трэнераў і падрастаючага пакалення.-0-