Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 кастрычніка 2021, 11:28

У НАК павіншавалі знакамітых спартсменак з Днём маці

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да Дня маці, які святкуюць 14 кастрычніка, НАК Беларусі сумесна з пастаяннай камісіяй "Жанчыны і спорт" сабраў вядомых спартсменак, чэмпіёнак і прызёраў Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету, Еўропы і Еўрапейскіх гульняў на алімпійскае снеданне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе арганізацыі.

Член выканкама НАК і камісіі "Жанчыны і спорт", алімпійскі чэмпіён па веславанні Аляксандр Багдановіч павіншаваў маці-спартсменак са святам і ўручыў кветкі і памятныя падарункі. Іх дзеці прынялі ўдзел у розных квестах, пакаштавалі салодкія пачастункі, расказалі, чаму іх маці самая-самая, і праспявалі прыгожую песню ў гонар свята.

Вядомыя маці-спартсменкі, сярод якіх Ванэса Каладзінская, Настасся Мірончык-Іванова, Ала Цупер, Наталля Цылінская, Іна Жукава, Таццяна Шаракова, Людміла Калінчык, Марына Жарская, Любоў Чаркашына, Ксенія Санковіч, Таццяна Драздоўская і Людміла Волчак, былі разам са сваімі дзецьмі. Яны падзяліліся гісторыямі аб тым, як сумяшчаць сям'ю і прафесійны спорт, аб важнасці падтрымкі бацькаў, а таксама аб тым, як вярнуцца да трэніровак пасля дэкрэтнага водпуску.

Бронзавы прызёр Алімпіяды ў Афінах, 8-разовая чэмпіёнка свету па веласпорце на трэку Наталля Цылінская адзначыла, што такія святы павінны стаць добрай традыцыяй.

"Свята ў гонар Дня маці хацелася зрабіць вельмі прыгожым і запамінальным, паказаць, якія цудоўныя сем'і ў нашых маці-спартсменак і чэмпіёнак. Выдатны фармат выбралі арганізатары, каб мы, маці, змаглі і адпачыць, і прыняць удзел у розных конкурсах. Маці і дзецям вельмі спадабалася", - сказала Любоў Чаркашына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі