
27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі адбылося пасяджэнне Выканкама, на якім быў разгледжаны шэраг актуальных пытанняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
У ходзе сходу зацверджаны колькасны склад прадстаўнікоў беларускіх масмедыя для работы на маючых адбыцца Гульнях ХХХІІІ Алімпіяды ў Парыжы-2024, які быў разгледжаны на пасяджэнні камісіі па камунікацыях НАК Беларусі. Пайменная акрэдытацыя стартуе восенню наступнага года. Акрамя таго, Выканкам адобрыў часовае прызнанне грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя гарадошнага спорту", а таксама змяненні ў складзе пастаяннай камісіі НАК Беларусі па камунікацыях.
Склад камісіі фарміруецца са штатных супрацоўнікоў і членаў НАК, прадстаўнікоў СМІ, творчых аб'яднанняў журналістаў, арганізацый фізічнай культуры і спорту, а таксама органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі. Асноўнай мэтай камісіі з'яўляецца забеспячэнне шырокага асвятлення ў СМІ і сацыяльных медыя дасягненняў нацыянальнага і сусветнага алімпійскага руху і дзейнасці НАК Беларусі.-0-