Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лютага 2022, 17:34

У НАК Беларусі ўзнагародзілі суарганізатараў фестывалю "Вытокi. Крок да Алімпу"

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі адбылося ўзнагароджванне суарганізатараў культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

У 2021 годзе фестываль праводзіўся ўпершыню і быў прымеркаваны да 30-годдзя Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Года народнага адзінства. "Вытокі. Крок да Алімпу" прыцягнуў вялiкую ўвагу насельнiцтва: усяго ў фестывалi прынялi ўдзел больш за 100 тыс. чалавек.

За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы праекта, а таксама за дзейнасць, накіраваную на прапаганду ідэалаў і прынцыпаў алімпізму, папулярызацыю спорту і здаровага ладу жыцця падзякай НАК РБ узнагароджаны: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, таварыства з абмежаванай адказнасцю "БелБрэндАўдыт", таварыства з абмежаванай адказнасцю "Арт Хаос", генеральны дырэктар прадзюсарскага цэнтра "Залатыя галасы" Алеся Кузняцова і мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы "Маладзёжны тэатр эстрады" Улада Арцюкоўская.

Правядзенне фестывалю дало магчымасць павысіць цікавасць да заняткаў фізічнай культурай і спортам, палепшыць працэс адбору ў спартыўныя секцыі, а таксама садзейнічала адкрыццю ў невялікіх гарадах новых аддзяленняў па розных відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі