Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 кастрычніка 2022, 12:09

У Мінску завяршыўся турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы Марыны Лобач

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы мастацкай гімнастыкі завяршыўся XIX Міжнародны турнір на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень спаборніцтваў адбыліся фіналы ў асобных відах. У сеніёрак адразу ў трох праграмах першынствавала лідар беларускай каманды Аліна Гарнасько - медалістка Алімпіяды ў Токіа стала лепшай у практыкаваннях са стужкай, мячом і абручом. Пераможца індывідуальнага мнагабор'я Настасся Салас выйграла практыкаванне з булавамі. Акрамя таго, прызёрамі асабістых турніраў у сеніёрак сталі беларускі Лізавета Зоркіна і Дар'я Ткачова, а таксама расіянкі Карына Кірэева, Арына Цімошына і Арына Ткачук. Сярод юніёрак дзве залатыя ўзнагароды (абруч, мяч) і дзве сярэбраныя заваявала наша Аліна Рэчкіна, чэмпіёнка мнагабор'я Дар'я Грохатава перамагла ў практыкаванні з булавамі.

Пасля заканчэння спаборніцкай праграмы грацыі былі ўзнагароджаны прызамі за перамогі ў спецыяльных намінацыях. Так, "Міс турніру" стала Аліна Гарнасько, "Міс натхненне" - Ульяна Траўкіна, "Міс элегантнасць" - Арына Ткачук, "Міс глядацкіх сімпатый" - Ірына Аненкава, "Міс грацыя" - Ульяна Вышамірская, "Міс усмешка" - Кіра Яблачнікава, а "Міс надзея" - Ксенія Бандарэнка. Прыз "За арыгінальнасць" атрымала Настасся Салас, узнагарода "За віртуознасць" дасталася Дар'і Вярэніч, "За волю да перамогі" - Кіры Пушылінай.

Усяго ў міжнародным турніры на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач прынялі ўдзел больш за 100 спартсменак з Беларусі, Расіі і Арменіі. Асноўным арганізатарам спаборніцтваў выступіў Прэзідэнцкі спартыўны клуб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі