Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 ліпеня 2022, 19:01

У Мінску завяршыўся міжнародны турнір па пяцібор'і "Кубак Дружбы"

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску завяршыўся міжнародны турнір па сучасным пяцібор'і "Кубак Дружбы", удзел у якім прынялі юнакі і дзяўчаты з Беларусі і Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі турніру да 17 гадоў выяўлялі наймацнейшых у трохбор'і (плаванне + лазер-ран). У спаборніцтвах дзяўчат два першыя месцы занялі прадстаўніцы Беларусі - Аляксандра Ляшэнка і Міра Бурая, таксама беларуская каманда перамагла ў эстафеце і камандным заліку.

Юныя спартсмены да 19 гадоў спаборнічалі ў чатырохбор'і (плаванне, фехтаванне, лазер-ран). У спаборніцтвах юніёраў першынстваваў беларус Аляксей Сафончык, таксама наша чацвёрка стала лепшай у камандным заліку. У асабістым турніры ў дзяўчат беларускі Марыя Гнедчык і Стафанія Кіслянкова занялі другое і трэцяе месцы адпаведна; таксама Кіслянкова ў пары з Настассяй Малашонак перамаглі ў эстафеце, а Гнедчык разам з Даніілам Беляковічам выйгралі турнір змешаных пар.

Арганізатарам спаборніцтваў выступіла Беларуская федэрацыя сучаснага пяцібор'я сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі