5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе спартыўна-стралковага комплексу імя Цімашэнкі адбыліся рэспубліканскія спаборніцтвы "Кубак РЦАП" па стральбе з лука, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Стральба праводзілася ў закрытым памяшканні на адлегласці 18 метраў. Удзел у турніры прынялі амаль 90 беларускіх спартсменаў, якія вызначылі прызёраў у асабістых і камандных заліках, а таксама ў спаборніцтвах змешаных дуэтаў. У выніку пераможцам сярод жанчын стала Ніна Собаль, на другую і трэцюю прыступку подыума падняліся Лізавета Пчэльнікава і Наталля Траццяк. У мужчын лепшым быў Васіль Скорасаў, Уладзіміру Савіцкаму дасталася серабро, у Аляксандра Яфрэмава - бронза.
У практыкаванні "мікст" лепшы рэзультат паказалі Арцём Багдановіч і Аліна Сімончык, а абодва камандныя турніры ў мужчын і жанчын выйгралі прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі. У асабістых спаборніцтвах юнакоў і дзяўчат залатыя медалі заваявалі Вікторыя Вакульчык і Цімафей Маскалёў.
Наступным буйным турнірам у календары РЦАП па стралковых відах спорту стане "Кубак РЦАП" па кулявой стральбе, які пройдзе ў Мінску з 5 да 7 снежня.-0-