Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 кастрычніка 2022, 14:25

У Мінску завяршыўся Кубак Беларусі па веласпорце на трэку

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе веладрома "Мінск-Арэны" завяршыўся адкрыты Кубак Беларусі па веласпорце на трэку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у спаборніцтвах прынялі мацнейшыя беларускія веласіпедысты, а таксама спартсмены з Расіі. Па выніках турніру прадстаўнікі нацыянальнай каманды Беларусі заваявалі 5 залатых медалёў. Двухразовым пераможцам Кубка стаў Яўген Каралёк, які выйграў мужчынскі скрэтч і гонку на выбыванне, у гэтай жа дысцыпліне ў жанчын перамагала наша Аліна Абраменка. Акрамя таго, Абраменка разам з Ганнай Церах, Таісіяй Насковіч і Настассяй Кіпцікавай паказалі лепшы рэзультат у каманднай гонцы праследавання, таксама Церах і Насковіч першынствавалі ў жаночым мэдзісане.

Перамогі ў абодвух фіналах у спрынце, кейрыне, омніуме і камандным спрынце, а таксама ў жаночым скрэтчы, мужчынскім мэдзісане і мужчынскай каманднай гонцы праследавання атрымалі расійскія спартсмены. У спаборніцтвах сярод спартсменаў не старэйшых за 18 гадоў юныя веласіпедысты з Расіі выйгралі 15 з 16 залатых узнагарод, адзіную перамогу нашай зборнай у скрэтчы ў юніёрак прынесла Паліна Конрад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі