Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 сакавіка 2023, 12:02

У Мінску завяршыўся чэмпіянат Беларусі па веласпорце на трэку

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На веладроме ШКСК "Мінск-Арэна" завяршыўся чэмпіянат Беларусі па веласпорце на трэку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы ў сталіцы сабралі мацнейшых беларускіх веласіпедыстаў, якія вызначалі лепшых у неалімпійскіх відах і спрынтарскіх дысцыплінах. Трохразовым чэмпіёнам краіны сярод мужчын стаў Арцём Зайцаў, які перамог у гіце на 1000 метраў, спрынце і кейрыне. Дзве залатыя ўзнагароды заваяваў Яўген Каралёк, які першынстваваў у індывідуальнай гонцы праследавання і гонцы па ачках. Па адной вікторыі - у Дзяніса Мазура (скрэтч) і Рамана Раманава (гонка з выбываннем).

У спаборніцтвах дзяўчат больш за адзін залаты медаль выйгралі адразу тры спартсменкі. Чэмпіёнства ў гіце на 500 метраў і спрынце заваявала Варвара Басякова, у індывідуальнай гонцы праследавання і скрэтчы не было роўных Ганне Церах, а кейрын і гонка па ачках засталіся за Настассяй Кіпцікавай. У гонцы з выбываннем пераможцай нацыянальнага першынства стала Таісія Насковіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі