Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 лютага 2025, 17:34

У Мінску вызначыліся ўсе фіналісты чэмпіянату Беларусі па індорхакеі

Фота з архіва
Фота з архіва
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы спорту вызначыліся ўсе ўдзельнікі вырашальных сустрэч чэмпіянату Беларусі па індорхакеі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першым фіналістам мужчынскага турніру стаў фіналіст мінулага першынства брэсцкі "Будаўнік", які ўпэўнена абыграў бронзавага прызёра - зборную Гомельскай вобласці з лікам 10:4. У другім паўфінале дзеючыя чэмпіёны спартсмены ХК "Мінск" з цяжкасцю адолелі сваю рэзервовую каманду - 6:4.

У спаборніцтвах жаночых каманд чэмпіён Беларусі гродзенскі "Рытм" па булітах адолеў ХК "Мінск", а ўладальнік сярэбраных медалёў баранавіцкі "Тэкстыльшчык" абыграў "Вікторыю" са Смалявіч - 4:1.  

Першыя сустрэчы медальных серый да дзвюх перамог адной з каманд адбудуцца сёння вечарам, а заўтра пройдуць вырашальныя паядынкі за чэмпіёнскі тытул і бронзавыя ўзнагароды. Пачатак спаборніцтваў у 10.00, уваход на трыбуны свабодны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі