Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 снежня 2021, 10:04

У Мінску стартуе "Фінал чатырох" Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчын

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінску стартуе вырашальны этап 25-га розыгрышу Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд - "Фінал чатырох", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паўфінальным матчы цяперашнія ўладальнікі трафея "Цмокi-Мiнск" сустрэнуцца з магілёўскім "Барысфенам", затым баскетбалісты "Гродна-93" будуць сапернічаць з віцебскім "Рубонам". Заўтра пераможцы паўфінальных гульняў сустрэнуцца ў фінальным паядынку за Кубак краіны, а прайграўшыя вызначаць бронзавага прызёра кубкавага турніру. У мінулым сезоне баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" заваявалі свой 12-ы запар Кубак Беларусі, абыграўшы ў фінале "Барысфен" - 83:79, у матчы за бронзу "Рубон" перамог "Гродна-93" - 94:75.

На мінулым тыдні ў Маладзечне адбыўся фінальны этап 25-га кубкавага розыгрышу сярод жанчын. У вырашальным паядынку баскетбалісткі "Гарызонта" заваявалі свой другі трафей запар, адолеўшы "Цмокi-Мiнск" з перавагай чатыры балы - 54:50. У матчы за бронзу баскетбалісткі гродзенскай "Алімпіі" былі мацнейшымі за "Гомельскіх рысей" - 79:57.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі