
3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным САК "Трактар" стартаваў міжнародны турнір па плаванні на прызы грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя плавання", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФП.
У спаборніцтвах у 25-метровым басейне прымуць удзел амаль 200 спартсменаў з Беларусі і Расіі. На турніры выступяць лідары нацыянальнай каманды Ілья Шымановіч, Віктар Стасяловіч, Рыгор Пякарскі, Аліна Змушко і Настасся Куляшова, а таксама іншыя прадстаўнікі зборнай, улючаючы юніёраў і бліжэйшы рэзерв. Спаборніцтвы на розных дыстанцыях прадоўжацца тры дні, па выніках усіх заплываў у абсалютным першынстве будуць узнагароджаны па шэсць лепшых спартсменаў сярод мужчын і жанчын, а таксама шэсць лепшых трэнераў.
Турнір па плаванні на прызы БФП з'яўляецца падрыхтоўчым стартам да другога этапу міжнародных спаборніцтваў "Гульні Дружбы", якія пройдуць у канцы лістапада ў Казані, а таксама да снежаньскага нацыянальнага чэмпіянату Беларусі.-0-