Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2021, 16:08

У Мінску стартаваў фінальны турнір "Залатой шайбы" ў старэйшай узроставай групе дывізіёна А

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" стартаваў фінальны турнір рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у старэйшай узроставай групе (2006-2007 гадоў нараджэння) дывізіёна А - дружыны з гарадоў і раёнаў краіны, дзе ёсць крытыя лядовыя арэны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы адкрыцця турніру мінулагоднія пераможцы спаборніцтваў - каманда "Тарнада", якая прадстаўляе Заводскі раён сталіцы, - упэўнена абыгралі "Прынёманскіх ястрабаў" з лікам 7:2 (2:1, 1:0, 3:1). У пераможцаў "покер" аформіў Станіслаў Жылянін. Яшчэ па шайбе закінулі Іван Жукаў, Мікіта Шышко і Валянцін Угольнік. У складзе дружыны з Кастрычніцкага раёна Гродна галявы дубль на рахунку Ільі Сядлецкага.

У сённяшняй праграме турніру таксама згуляюць "Паўночныя Рысі" (Віцебск) - "Партызан" (Партызанскі раён Мінска), "Шахцёр" (Салігорскі раён Мінскай вобласці) - "Металург-Жлобін" (Жлобінскі раён Гомельскай вобласці) і "Атлант" (Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) - "Міраж" (Горкі Магілёўскай вобласці).

Турнір "Залатая шайба" ў Беларусі адроджаны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў 1997 годзе. Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Федэрацыя хакея Беларусі і Прэзідэнцкі спартыўны клуб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі