Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лютага 2024, 17:47

У Мінску стартаваў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі "Залатая шайба"

Фота з архіва
Фота з архіва
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пляцоўцы сталічнай "Чыжоўка-арэны" стартаваў фінальны турнір рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першымі ў барацьбу за ўзнагароды рэспубліканскага фіналу ўступілі хакеісты дывізіёна "А" ў старэйшай узроставай групе (2009-2010 гадоў нараджэння). У гэтым дывізіёне прымаюць удзел каманды з гарадоў і раёнаў краіны, дзе ёсць крытыя лядовыя арэны. У бягучым годзе ў вырашальную стадыю прабіліся восем лепшых калектываў, якія былі падзелены на два квартэты. Першую групу склалі кобрынскі "Атлант", мінскае "Тарнада", "Сокал" з Горацкага раёна і "Прынёманскія Ястрабы" з Гродна. У другую чацвёрку ўвайшлі "Паўночныя Мядзведзі" з Віцебска, сталічны "Лакаматыў", гомельскія "Рысі" і "Маладзечна-Юні".

Матчы папярэдняга этапу пройдуць з 27 па 29 лютага, 1 сакавіка пераможцы груп сыдуцца ў вырашальнай гульні за кубак, а астатнія каманды разыграюць трэцяе, пятае і сёмае месцы. З 12 па 15 сакавіка будуць вызначацца прызёры ў малодшай узроставай групе дывізіёна "А", прадстаўнікі дывізіёна "Б" правядуць свае фіналы з 20 па 29 сакавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі