Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2022, 19:55

У Мінску стартаваў чэмпіянат Беларусі па фехтаванні

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе сталічнай "Чыжоўка-Арэны" стартаваў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па фехтаванні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у турніры прымаюць мацнейшыя фехтавальшчыкі з усіх рэгіёнаў краіны і горада Мінска. У першы дзень спаборніцтваў былі разыграны медалі ў асабістым заліку сярод шпажыстаў. Пераможцам мужчынскага турніру стаў прадстаўнік Мінскай вобласці Максім Марук, які перамог у фінале Сяргея Ладошкіна з Магілёўскага рэгіёна. Бронзавыя медалі заваявалі Аляксей Хурс (г. Мінск) і Дзмітрый Рыкуноў (Гродзенская вобл.).

Чэмпіёнкай краіны сярод шпажыстак стала спартсменка з Гомельскай вобласці Кацярына Пашарнёва, серабро дасталася Ксеніі Тамашэўскай, якая прадстаўляе Міншчыну. На трэцюю прыступку п'едэстала ўзышлі Міхаліна Грынкевіч (Мінская вобл.) і Ірына Прасянцова (Гомельская вобл.).

У сераду на чэмпіянаце Беларусі па фехтаванні вызначацца пераможцы і прызёры камандных спаборніцтваў у мужчынскай і жаночай шпазе. Усяго на турніры будуць разыграны 12 камплектаў узнагарод - па 4 у кожным відзе зброі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі