Фота з архіва
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская сталіца прымае чарговы турнір развіцця УЕФА для юных футбалістаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
З 17 па 22 верасня на палях асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" ў Вяснянцы будуць спаборнічаць зборныя дзяўчат (U-15) з чатырох краін: Беларусі, Узбекістана, Расіі і Азербайджана. Такія міжнародныя юнацкія турніры пад эгідай УЕФА праводзяцца з 2012 года ў рамках праграмы HatTrick. Беларусь упершыню прыняла такія спаборніцтвы ў 2013 годзе. Цяпер у турнірах прымаюць удзел юнакі і дзяўчаты з усіх 55 нацыянальных футбольных асацыяцый, што ўваходзяць у Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый.
У канцы красавіка бягучага года ў Мінску прайшоў турнір чатырох юнацкіх зборных (U-16), пераможцамі якога сталі беларускія футбалісты, на другой пазіцыі фінішавалі ўзбекскія, трэцяе месца ў азербайджанскай каманды, таджыкі занялі чацвёртае месца.-0-