ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 24 верасня 2022
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 мая 2022, 09:42

У Мінску і Гарадзеі стартуе 9-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі сёння адбудуцца два стартавыя паядынкі 9-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым з іх футбалісты "Мінска" на полі сталічнага стадыёна "Трактар" прымуць дзеючага чэмпіёна краіны салігорскі "Шахцёр" (пачатак у 18.00). У папярэднім туры мінчане ўступілі землякам з "Энергетыка-БДУ" з лікам 0:2, а "Шахцёр" перамог на сваёй арэне сталічнае "Дынама" з рэзультатам 1:0, здабыўшы трэцюю вікторыю запар. У другой сённяшняй сустрэчы дэбютант элітнага дывізіёна дзяржынскі "Арсенал" згуляе ў Гарадзеі з "Энергетыкам-БДУ" (пачатак у 20.00). "Арсенал" у папярэдніх васьмі матчах не атрымаў ніводнай перамогі, чатыры разы згуляўшы ўнічыю і пацярпеўшы столькі ж паражэнняў. На мінулым тыдні ён прайграў у Гродне мясцоваму "Нёману" - 0:2.

Заўтра бабруйская "Белшына" згуляе ў сябе дома з "Іслаччу" з Мінскага раёна. Яшчэ тры сустрэчы адбудуцца ў нядзелю, 22 мая: "Днепр" (Магілёў) - "Дынама" (Брэст), "Славія" (Мазыр) - "Нёман", "Дынама" (Мінск) - "Віцебск". Два матчы з удзелам фіналістаў розыгрышу Кубка Беларусі перанесены: "Гомель" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), БАТЭ (Барысаў) - "Слуцк". Вырашальны паядынак кубкавага турніру паміж БАТЭ і "Гомелем" пройдзе 21 мая на полі мінскага стадыёна "Дынама".

Становішча каманд пасля 8 тураў: БАТЭ - 20 ачкоў, "Энергетык-БДУ" - 16, "Шахцёр", "Дынама" (Мінск) - па 15, "Мінск, "Славія", "Слуцк" - па 13, "Іслач", "Нёман" (Гродна) - па 12, "Гомель" - 10, "Тарпеда-БелАЗ" - 8, "Віцебск", "Белшына" - па 7, "Арсенал", "Дынама" (Брэст) - па 4, "Днепр" - 2.

Лідарам бамбардзірскай гонкі з'яўляецца ўзбекскі форвард "Энергетыка-БДУ" Бабір Абдухолікаў, які забіў 9 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі