Сцяг Нядзеля, 20 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 мая 2025, 12:30

У Мінску дадзены старт чэмпіянату Саюзнай дзяржавы па фехтаванні

Фота з архіва
Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы спорту стартавала спаборніцкая праграма Адкрытага чэмпіянату Саюзнай дзяржавы па фехтаванні з удзелам мацнейшых прадстаўнікоў гэтага віду спорту з Беларусі і Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі спаборніцтваў разыграюць 12 камплектаў узнагарод: па два асабістыя і камандныя у кожным відзе зброі. Першымі на дарожкі ў Палацы спорту выйшлі рапірысты, медальныя паядынкі ў мужчын пачнуцца ў 17.30, за паўгадзіну да гэтага адбудзецца цырымонія адкрыцця. 28 мая мацнейшых у фехтаванні на рапірах вызначаць дзяўчаты, камандныя турніры пройдуць у чацвер. Шпажысты будуць выяўляць прызёраў з 30 мая па 1 чэрвеня, праграму спаборніцтваў 2-3 чэрвеня завершаць шаблісты.

На мінулагоднім чэмпіянаце Саюзнай дзяржавы, які таксама прымаў Палац спорту, нашы спартсмены не заваявалі ні адной узнагароды. Бліжэй за ўсё да подыума была жаночая каманда шпажыстак (4-е месца) і шабліст Сцяпан Коваль (6-я пазіцыя). На аналагічным турніры 2023 года адзіны медаль беларускай камандзе прынёс Марк Семаненка, які выйгрў серабро ў фехтаванні на шпагах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі