Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 мая 2020, 11:43

У Мінгарвыканкаме расказалі, якім будзе нацыянальны футбольны стадыён

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінгарвыканкам у сваім афіцыйным Telegram-канале расказаў аб будаўніцтве нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску. Яго плануюць здаць у эксплуатацыю ў 2023 годзе, паведамляе БЕЛТА.

"У архітэктурнай канцэпцыі стадыёна гэтак жа, як і ў будынка басейна міжнароднага стандарту, прасочваецца тэма дружбы Беларусі і Кітая. Чырвона-белы колер і зялёная тэрыторыя адлюстроўваюць нацыянальны стыль і прыродныя асаблівасці Беларусі. А плаваючыя лініі выгнутага фасада злучаюць дзве дружалюбныя дзяржавы і сімвалізуюць ініцыятыву "Пояс і шлях", - адзначылі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Футбольнае поле выканаюць у адпаведнасці з патрабаваннямі ФІФА. Яго памеры будуць 105х68 м, а з дапаможнай зонай - 125х85 м. Умяшчальнасць новага спартыўнага аб'екта - 33 тыс. гледачоў. Трыбуны будуць двух'яруснымі, паміж імі размесціцца VIP-зона са скайбоксамі. Для догляду натуральнага травянога пакрыцця будзе прадугледжана сістэма аўтаматычнага паліву і падагрэў.

Інфраструктура для спартсменаў будзе ўключаць раздзявалкі, пакой для размінкі, пункт допінг-кантролю.

Агульная плошча аб'екта складзе 48 тыс. кв.м, яго вышыня - 38,6 м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі