Фота РІА Навіны
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны алімпійскі камітэт зможа скасаваць кантракт на правядзенне Алімпійскіх гульняў 2034 года ў Солт-Лейк-Сіці, калі ЗША не прызнаюць вяршэнства Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) у барацьбе з допінгам. Аб гэтым на 142-й сесіі МАК заявіў прадстаўнік арганізацыі Джон Коўтс, інфармуе ТАСС.
"Галоўная роля WADA ў барацьбе з допінгам павінна поўнасцю паважацца рознымі ўладамі. МАК змяніў тэкст кантракта на правядзенне Алімпійскіх гульняў, каб абараніць цэласнасць міжнароднай антыдопінгавай сістэмы", - сказаў Коўтс. Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць МАК разарваць кантракт на правядзенне Алімпіяды, калі галоўная роля WADA ў барацьбе з допінгам не будзе поўнасцю паважацца або калі выкарыстанне Сусветнага антыдопінгавага кодэкса будзе падрывацца.
Міжнародны алімпійскі камітэт выбраў амерыканскі Сол-Лейк-Сіці месцам правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў 2034 года. За такое рашэнне прагаласавалі 83 члены камісіі МАК, шэсць прадстаўнікоў выказаліся супраць.
Солт-Лейк-Сіці другі раз стане сталіцай Алімпійскіх гульняў. Раней горад прымаў спаборніцтвы ў 2002 годзе.-0-