Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2021, 11:36

У Мадрыдзе і Будапешце вызначацца чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговыя ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначацца сёння ў Мадрыдзе і Будапешце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У іспанскай сталіцы футбалісты “Рэала” прымуць італьянскую "Аталанту" (пачатак гульні ў 23.00; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). У першай сустрэчы гэтых сапернікаў у Бергама мадрыдская каманда выйграла з мінімальнай перавагай - 1:0, дзякуючы голу Ферлана Мендзі ў канцы матчу. Мінулы ўік-энд у дамашнім паядынку 27-га тура чэмпіянату Іспаніі "Рэал" на сваёй арэне перамог "Эльчэ" з лікам 2:1 і застаўся на 3-м месцы ў турнірнай табліцы. Футбалісты "Аталанты" ў 27-м туры серыі А таксама ў сябе дома перамаглі "Спецыю" - 3:1 і знаходзяцца на 4-й пазіцыі італьянскага першынства.

У другім сённяшнім паядынку 1/8 фіналу англійскі "Манчэстэр Сіці" згуляе на полі "Пушкаш Арэны" з нямецкай "Барусіяй" з Менхенгладбаха. Першы матч гэтых каманд таксама прайшоў у сталіцы Венгрыі і завяршыўся ўпэўненай перамогай лідара англійскай прэм'ер-лігі - 2:0. Па голу ў кожным тайме забілі Бернарду Сілва і Габрыэл Жэзус. У сваім 30-м паядынку чэмпіянату Англіі "Манчэстэр Сіці" разграміў у Лондане "Фулхэм" з рэзультатам 3:0 і па-ранейшаму ўпэўнена ўзначальвае табліцу. Футбалісты "Барусіі" ў гасцявой гульні 25-га тура чэмпіянату Германіі ўступілі на выездзе "Аўгсбургу" з лікам 1:3 і знаходзяцца на 10-м месцы ў табліцы бундэслігі.

Яшчэ дзве сустрэчы за выхад у чвэрцьфінал чэмпіёнскай Лігі адбудуцца ў сераду, 17 сакавіка. У Лондане мясцовы "Чэлсі" прыме мадрыдскі "Атлетыка". У першай сустрэчы гэтых каманд, праведзенай у Бухарэсце, англійскі клуб дабіўся вікторыі з рэзультатам 1:0. Таксама заўтра лідар нямецкай бундэслігі "Баварыя" сустрэнуцца ў Мюнхене з італьянскім "Лацыа". У Рыме баварцы не пакінулі сапернікам ніякіх шанцаў на поспех, атрымаўшы перамогу са значным лікам 4:1.

На мінулым тыдні першымі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі сталі французскі "Пары Сен-Жэрмен", англійскі "Ліверпуль", партугальскі "Порту" і нямецкая "Барусія" з Дортмунда. Нарвежскі форвард дортмундскага клуба Эрлінг Холан узначальвае спіс лепшых бамбардзіраў ЛЧ, забіўшы 10 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі