Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2022, 17:09

У Лідзе назвалі прызёраў рэспубліканскага турніру па футболе "Спешыял Алімпікс"

26 мая, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Вызначыліся прызёры рэспубліканскага турніру па футболе "Спешыял Алімпікс", які прайшоў у Лідзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У першым дывізіёне першынствавала каманда "Ула". Далей у падагульняючай табліцы размясціліся дружыны "Рудзенск-1", "Веснава" і "Чэрвень". У другім дывізіёне турнірная барацьба завяршылася перамогай каманды "Орша". Дружына "Бягомль" заняла другое месца. На трэцяй пазіцыі завяршылі спаборніцтвы футбалісты "Рудзенска-2".

Матчы праходзілі ў эмацыянальнай барацьбе. Кожны з удзельнікаў атрымаў узнагароду. Гэта моладзь, якая трэніруецца па праграмах "Спешыял Алімпікс" на базах дапаможных школ, дамоў-інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Турнір арганізаваны пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і грамадскага аб'яднання "Беларускі камітэт "Спешыял Алімпікс". Камітэт праводзіць шырокамаштабную работу па сацыяльнай рэабілітацыі асоб з асаблівасцямі інтэлекту праз заняткі спортам. Штогод аб'яднаннем праводзяцца рэгіянальныя і рэспубліканскія спаборніцтвы па футболе, баскетболе, настольным тэнісе, плаванні, лёгкай атлетыцы і іншых спецыяльных алімпійскіх відах спорту. Арганізуюцца спартыўныя трэніроўкі і адборачныя спаборніцтвы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі