13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля перапынку аднаўляюцца паядынкі галоўнага кантынентальнага клубнага турніру - стартуе плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў 1/8 фіналу дзеючы пераможца ЛЧ англійскі "Манчэстэр Сіці" згуляе на выездзе з футбалістамі дацкага "Капенгагена". У другім сённяшнім матчы самы тытулаваны клуб Старога Свету мадрыдскі "Рэал" сустрэнецца ў гасцях з нямецкім "Лейпцыгам".
У сераду, 14 лютага, барацьбу ў плэй-оф пачнуць яшчэ два фаварыты: чэмпіён Германіі мюнхенская "Баварыя" ў італьянскай сталіцы згуляе з рымскім "Лацыа", а "Пары Сен-Жэрмен" у французскай сталіцы прыме іспанскі "Рэал Сасьедад" з Сан-Себасцьяна.
Яшчэ чатыры сустрэчы 1/8 фіналу пройдуць на наступным тыдні:
20 лютага
"Інтэр" (Мілан, Італія) - "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія), ПСВ (Эйндхавен, Нідэрланды) - "Барусія" (Дортмунд, Германія).
21 лютага
"Порту" (Партугалія) - "Арсенал" (Лондан, Англія), "Напалі" (Італія) - "Барселона" (Іспанія).
Паядынкі ў адказ за выхад у чвэрцьфінал чэмпіёнскай Лігі пройдуць 5-13 сакавіка.-0-