Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 красавіка 2024, 12:36

У Кантынентальнай хакейнай лізе стартуюць паўфіналы Кубка Гагарына

Фота з архіва
Фота з архіва
2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кантынентальнай хакейнай лізе стартуе трэці раўнд плэй-оф сезона-2023/24 - паўфіналы розыгрышу Кубка Гагарына, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першую пару паўфіналістаў склалі яраслаўскі "Лакаматыў" і чэлябінскі "Трактар". У стартавым раўндзе яраслаўцы спынілі чэмпіёнаў двух папярэдніх сезонаў з маскоўскага ЦСКА (4:1 у серыі), а ў другім этапе прайшлі омскі "Авангард". Па ходзе гэтага процістаяння "Лакаматыў" вёў з лікам 3:1, але затым дазволіў саперніку зраўнаваць лічбы і перавесці серыю ў вырашальны сёмы матч. Там "чыгуначнікі" ўсё ж аказаліся мацнейшыя (2:0) і ўпершыню за 7 гадоў ступілі ў паўфінал.

Процістаяць "Лока" будзе чэлябінскі "Трактар", які ў бягучым розыгрышы паднёс ужо дзве сенсацыі. Рэгулярны чэмпіянат "мядзведзі" скончылі толькі на шостым месцы Усходу, але ў чвэрцьфінале канферэнцыі выбілі пасеяны трэцім "Салават Юлаеў" (4:2), а ў другім раўндзе не заўважылі ўладальнікаў Кубка Кантынента за перамогу ў "гладкім" сезоне з маскоўскага "Дынама", выйграўшы серыю ўсухую (4:0). Першы матч "Лакаматыва" і "Трактара" стартуе сёння ў 19.30, другі паядынак у Яраслаўлі адбудзецца ў чацвер. Далей каманды пераедуць у Чэлябінск, дзе сустрэнуцца 6 і 8 красавіка.

Заўтра ў Магнітагорску возьме старт другая паўфінальная пара - "уральскае дэрбі" "Металурга" і "Аўтамабіліста". "Магнітка" стала лепшай камандай Усходу па выніках рэгулярнага чэмпіянату, а ў плэй-оф падапечныя Андрэя Разіна паслядоўна абыгралі хабараўскі "Амур" і маскоўскі "Спартак" з аднолькавым лікам 4:2 у серыях. У складзе "Металурга" барацьбу за Кубак Гагарына прадаўжаюць беларускія абаронцы Уладзіслаў Яроменка і Даніла Паліўка.

Што датычыцца "Аўтамабіліста", то калектыў з Екацярынбурга дабраўся да гэтай стадыі ўпершыню ў сваёй гісторыі. У гэтым плэй-оф "чырвона-чорныя" пакуль прайгралі ўсяго два матчы з дзесяці, забраўшы серыі ў казанскага "Ак Барса" і піцерскага СКА з лікам 4:1. Чатыры першыя паядынкі паміж двума ўральскімі клубамі пройдуць 3, 5, 7 і 9 красавіка. У мінулым годзе "Металург" і "Аўтамабіліст" гулялі паміж сабой у стартавым раўндзе, тады для вызначэння лепшага спатрэбіліся ўсе сем гульняў - "Магнітка" ў выніку аказалася мацнейшай (4:3).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі