Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2023, 09:32

У Індыі стартуе чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын з удзелам беларусак

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Індыі Нью-Дэлі стартуе 13-ы чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын з удзелам беларускіх спартсменак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўныя спаборніцтвы сезона сабралі больш за 300 дзяўчат з 65 краін, у тым ліку 6 спартсменак з Беларусі. Прадстаўляць нашу краіну будуць Яна Бурым (вагавая катэгорыя да 50 кг), Юлія Апанасовіч (да 52 кг), Ала Івашкевіч (да 60 кг), Арына Данільчык (да 66 кг), Аліна Вебер (да 75 кг) і Вікторыя Кебікава (да 81 кг). Дзякуючы рашэнню Міжнароднай баксёрскай асацыяцыі (IBA) зборная Беларусі выступіць на сусветным першынстве пад нацыянальным сцягам.

Усяго на чэмпіянаце свету па боксе сярод жанчын будзе разыграна 12 камплектаў медалёў. У праграме спаборніцтваў з 16 па 23 сакавіка - адборачныя паядынкі, якія будуць праходзіць у рамках ранішняй і вячэрняй сесій. Паўфіналы турніру адбудуцца 25 сакавіка, фіналы пройдуць на наступны дзень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі