Фота з архіва
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы ўсе чвэрцьфінальныя пары хакейнай Лігі чэмпіёнаў сезона-2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Да плэй-оф чарговага розыгрышу Лігі чэмпіёнаў дабраліся шаснаццаць лепшых каманд па выніках шасці тураў рэгулярнага чэмпіянату. Без паражэнняў асноўны этап турніру прайшоў толькі шведскі "Фер'естад", які ледзь не велецеў ужо ў адной восьмай фіналу. Двухматчавае процістаянне з 16-й сеянай фінскай "Тапарай" завяршылася ўнічыю 5:5, і толькі ў авертайме шведы вырвалі пуцёўку. У чвэрцьфінале каманда з Карлстада згуляе з аўстрыйскім "Рэд Булам" з Зальцбурга, які прайшоў "Пеліканс" з Фінляндыі (7:1).
Дзеючыя пераможцы Лігі чэмпіёнаў з "Жэневы-Сервет" па суме двух паядынкаў лёгка разабраліся з суайчыннікамі з "Лазаны" (12:4). Далей швейцарцаў чакае сустрэча з нямецкім клубам "Фіштаўн Пінгвінз", які разграміў мінулагодняга фіналіста турніру са Швецыі "Шэлефтэа" (10:1).
У чэшскай дуэлі пражская "Спарта" абыграла "Ацэларжы" (5:2) і ў наступным раўндзе згуляе супраць шведскага "Векшэ Лейкерс", які зламаў супраціўленне швейцарскага "Фрыбура-Гатэрана" (4:3). Яшчэ адну чвэрцьфінальную пару склалі "Цюрых" і нямецкі "Айсберэн". Швейцарцы разабраліся з яшчэ адной камандай з Германіі "Штраўбінг Тайгерз" (11:3), а прадстаўнікі Берліна выбілі з барацьбы брытанскі "Шэфілд Стылерз" (9:5).
Першыя паядынкі стадыі адной чацвёртай фіналу пройдуць 3 снежня, матчы ў адказ адбудуцца праз два тыдні. У юбілейным 10-м сезоне хакейнай Лігі чэмпіёнаў прынялі ўдзел 24 клубы з дванаццаці краін: Швейцарыі, Швецыі, Фінляндыі, Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Францыі, Даніі, Нарвегіі і Польшчы.-0-