Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 жніўня 2022, 10:59

У Гомелі стартуе гандбольны турнір у гонар 880-годдзя заснавання горада

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гомелі сёння пачынаецца гандбольны турнір, прысвечаны 880-годдзю заснавання горада над Сожам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку на плошчы Палаца гульнявых відаў спорту віцэ-чэмпіёны Беларусі гандбалісты мінскага СКА сустрэнуцца з гродзенскім "Кронанам". У другім матчы бронзавыя прызёры нацыянальнага першынства спартсмены "Гомеля" будуць сапернічаць з магілёўскім клубам "Машэка", які фінішаваў на чацвёртай пазіцыі ў мінулым чэмпіянаце краіны. Заўтра сталічныя армейцы згуляюць з магіляўчанамі, а гаспадары спаборніцтваў сустрэнуцца з гродзенскай дружынай. У заключны дзень турніру 25 жніўня СКА паспрачаецца з "Гомелем", а "Машэка" з "Кронанам".

Адразу пасля завяршэння мужчынскіх спаборніцтваў у Гомелі стартуе жаночы турнір памяці Томажа Чатэра. У ім прымуць удзел чэмпіёнкі Беларусі гандбалісткі "Гомеля", а таксама "Віцябчанка", "Гараднічанка" і брэсцкі клуб "Вікторыя-Бярэсце". Славенскі спецыяліст Томаж Чатэр з 2013 года ўзначальваў жаночую нацыянальную зборную Беларусі. З 2016-га ён таксама стаў галоўным трэнерам гандбалістак "Гомеля", з якімі чатыры разы станавіўся чэмпіёнам і чатыры разы выйграваў Кубак Беларусі. У сакавіку 2021 года ён памёр пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 51 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі