Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2022, 16:31

У FIS дапусцілі вяртанне беларускіх лыжнікаў на міжнародныя турніры

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адхіленне Беларусі і Расіі ад міжнародных турніраў можа закончыцца ў снежні. Аб гэтым журналістам расказаў генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі лыжных відаў спорту (FIS) Мішэль Віён.

"Цяпер дзейнічаюць правілы і санкцыі ў адносінах да Беларусі і Расіі. Відаць, Томас Бах пачынае задумвацца і праводзіць сустрэчы з міжнароднымі федэрацыямі. Спорт павінен быць па-за палітыкай. Гэты працэс зойме некалькі тыдняў або месяцаў, але ідэя адкрыць дзверы для Беларусі і Расіі зараджаецца. Размова не пра спаборніцтвы на тэрыторыі гэтых краін, а пра ўдзел у спаборніцтвах FIS і Кубку свету, - падкрэсліў Віён. - Вядома, FIS не прыме такое рашэнне без дакладнай рэкамендацыі МАК. Але мне здаецца, што справа паскараецца. Не ведаю, ці будзе ўсё гатова да пачатку Кубка свету (22 кастрычніка), але, магчыма, рашэнне знойдзецца ў снежні. Думаю, для чэмпіянату свету ў Славеніі (пройдзе з 22 лютага па 5 сакавіка) гэта было б добрым варыянтам".

Функцыянер таксама адзначыў, што ў выпадку допуску на міжнародныя турніры беларускія і расійскія спартсмены, верагодна, будуць выходзіць на старт пад нейтральным сцягам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі