Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 сакавіка 2021, 14:23

У Еўропе стартуе адборачны турнір чэмпіянату свету па футболе

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольных арэнах Старога Свету сёння адбудуцца стартавыя паядынкі адборачнага турніру чэмпіянату свету 2022 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У кваліфікацыйнай групе Е, у якой згуляюць беларускія футбалісты, пройдуць два матчы. У Бруселі цяперашні лідар рэйтынгу ФІФА зборная Бельгіі прыме каманду Уэльса. Зборная Эстоніі ў польскім Любліне будзе сапернічаць з футбалістамі Чэхіі. Перад самым пачаткам кваліфікацыі ў аднаго з ігракоў эстонскай дружыны быў выяўлены каранавірус, таму ў яе складзе адбыліся кардынальныя змяненні. Менавіта з эстонцамі зборная Беларусі 27 сакавіка на мінскім стадыёне "Дынама" правядзе свой першы адборачны матч сусветнага першынства. Потым 30 сакавіка падапечныя Міхаіла Мархеля згуляюць у гасцях у бельгійцаў.

Непасрэдна ў фінальную стадыю планетарнага форуму ад Еўропы выйдуць пераможцы 10 кваліфікацыйных груп. Каманды, якія фінішуюць другімі, а таксама дзве лепшыя зборныя з Лігі нацый правядуць паядынкі за 3 пропускі на чэмпіянат свету.

Фінальная стадыя 22-га чэмпіянату планеты пройдзе з 21 лістапада па 18 снежня 2022 года на футбольных палях Катара. У турніры прымуць удзел 32 зборныя з усіх кантынентаў. На мінулым сусветным першынстве 2018 года ў Расіі зборная Францыі выйграла ў фінале ў каманды Харватыі з лікам 4:2, а ў матчы за 3-е месца бельгійцы перамаглі англічан - 2:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі