Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 студзеня 2022, 11:52

У чэмпіянаце Беларусі па хакеі стартавала другая стадыя

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускай хакейнай экстралізе стартавала другая стадыя рэгулярнага чэмпіянату. Этап складаецца з 10 тураў і прадоўжыцца да 26 лютага, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Другі этап рэгулярнага сезона адкрыўся матчамі клубаў з ніжняй шасцёркі, якія вядуць барацьбу за дзве астатнія пуцёўкі ў плэй-оф. У абедзвюх гульнях чацвярга для выяўлення мацнейшага камандам не хапіла трох перыядаў. Асноўны час паядынку "Дынама-Маладзечна" - "Ліда" завяршыўся з лікам 3:3, а ў авертайме ўдача была на баку гаспадароў: пераможны кідок нанёс Аляксандр Сувораў. Гэта паражэнне стала для "Ліды" 14-м запар.

У паралельным матчы ігракі "Лакаматыва" і "Брэста" за 60 мінут і зусім не змаглі паразіць вароты саперніка. Першую і адзіную шайбу гледачы ў Оршы ўбачылі толькі ў авертайме - перамогу "чыгуначнікам" прынёс Андрэй Перагуда.

Таксама на чацвер была запланавана сустрэча "Хіміка" з "Магілёвам", але ў сувязі з немагчымасцю новапалачан згуляць у матчы камандзе было залічана тэхнічнае паражэнне. Таксама не адбудзецца паядынак "Хіміка" і "Брэста", назначаны на 22 студзеня.

Пасля 45 матчаў сезона становішча каманд у ніжняй шасцёрцы выглядае наступным чынам:

7. "Дынама-Маладзечна" (50 балаў);

8. "Лакаматыў" (47);

9. "Хімік" (46);

10. "Брэст" (38 ачкоў);

11. "Магілёў" (35);

12. "Ліда" (28).

У пятніцу на лёд выйдуць каманды з лідзіруючага секстэта: "Гомель" прыме "Шахцёр", "Металург" сустрэнецца з "Віцебскам", а "Юнацтва" пазмагаецца з "Нёманам". Усе матчы стартуюць у 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі