Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 сакавіка 2021, 13:10

У Чэхіі стартуе восьмы этап КC па біятлоне

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спаборніцтвамі ў Нове Места (Чэхія) біятланісты сёння аднаўляюць старты на этапах Кубка свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Восьмы этап Кубка свету пачнецца з жаночай эстафеты 4х6 км. Выступяць у гэтым відзе праграмы і беларускі, якія адправяцца на дыстанцыю пад шостым стартавым нумарам. Трэнерскі штаб зборнай краіны зрабіў стаўку на Ірыну Крыўко, Дзінару Алімбекаву, Ганну Солу і Алену Кручынкіну. Тэлеканал "Беларусь-5" правядзе прамую трансляцыю з месца падзей. Пачатак у 17.55 па мінскім часе.

У пятніцу, 5 сакавіка, адбудзецца мужчынская эстафетная гонка. На 6 сакавіка запланаваны два спрынтарскія старты. У заключны дзень спаборніцтваў, 7 сакавіка, пройдуць мужчынская і жаночая гонкі праследавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі