Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 ліпеня 2022, 20:58

У чацвёрты дзень чэмпіянату Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ разыграны 8 камплектаў узнагарод

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе РЦАП па вяслярных відах спорту ў Заслаўі прадаўжаецца чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На турніры ў Заслаўі ўдзельнічаюць амаль 250 атлетаў, уключаючы спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі. У чацвёрты дзень спаборніцтваў адбылося восем фіналаў, залатыя медалі чэмпіянату заваявалі наступныя спартсмены:

Байдарка-двойка, 200 м (мікст): Аляксей Місючэнка і Лізавета Вількава;

байдарка-двойка, 1000 м (мужчыны): Павел Мядзведзеў і Алег Юрэня;

байдарка-двойка, 1000 м (жанчыны): Лізавета Вількава і Уладзіслава Скрыганава;

байдарка-чацвёрка, 500 м (жанчыны): Лізавета Вількава, Уладзіслава Скрыганава, Маргарыта Махнёва і Іна Саўчук;

каноэ-двойка, 200 м (мікст): Максім Крысько і Юлія Трушкіна;

каноэ-двойка, 1000 м (мужчыны): Мікіта Рудзевіч і Іван Патапенка;

каноэ-чацвёрка, 500 м (мужчыны): Віталь Асецкі, Максім Крысько, Уладзіслаў Палешка і Дзяніс Махлай;

каноэ-чацвёрка, 1000 м (жанчыны): Ева Данільчук, Дарына Пікулева, Юлія Ганчарэвіч і Карына Жук.

Чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ ў Заслаўі завершыцца заўтра. У апошні дзень турніру будуць разыграны восем камплектаў медалёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі