Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 чэрвеня 2020, 10:33

У час збораў важна не перагрузіць спартсменак - Райхлін

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час збораў на цяперашнім этапе падрыхтоўкі важна пазбегнуць празмерных нагрузак на спартсменак. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА галоўны трэнер зборнай Беларусі па жаночай барацьбе Алег Райхлін.

"Цяпер беларускія спартсменкі знаходзяцца на месцах са сваімі асабістымі трэнерамі. З 15 чэрвеня ў "Раўбічах" плануем правесці збор, пасля чаго ў ліпені на тры тыдні адбудзецца яшчэ адзін. Цяпер мы чакаем ад Міжнароднай федэрацыі барацьбы інфармацыі па правядзенні турніраў, - сказаў Алег Райхлін. - Усе дзяўчаты рыхтуюцца па iндывiдуальных планах. Некаторыя спартсменкі залечваюць свае траўмы. На цяперашнім этапе галоўнае - не спяшацца і не фарсіраваць падзеі. Рыхтавацца няма да чаго, перад спартсменкамі стаіць задача падтрымліваць форму, але ні ў якім разе не перагнуць. Важна на гэтым этапе падрыхтоўкі пазбегнуць ператрэніраванасці".

Настаўнік жаночай зборнай выказаў надзею, што ў верасні ўдасца правесці 50-ы міжнародны турнір па вольнай барацьбе сярод мужчын і жанчын на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя.

На рахунку беларускіх спартсменак адна не імянная ліцэнзія на Гульні ў Токіа, заваяваная Ірынай Курачкінай (вагавая катэгорыя 57 кг) на сусветным форуме-2019 у Нур-Султане. Турніры алімпійскай кваліфікацыі па барацьбе запланаваны на сакавік 2021 года.

Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. Аднак з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі спаборніцтвы былі перанесены на год і адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі