Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 красавіка 2022, 12:34

У Брэсце стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце напярэдадні стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні, які прадоўжыцца да 9 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання.

Удзел у спаборніцтвах прымаюць амаль 300 спартсменаў, у тым ліку члены нацыянальнай каманды Беларусі. Кожны плывец мае права ўдзельнічаць у неабмежаванай колькасці індывідуальных відаў праграмы і ў эстафетах. У першы дзень турніру быў пабіты адзін нацыянальны рэкорд - у паўфінале на дыстанцыі 50 м брасам Аліна Змушка паказала рэзультат 30,43 сек, абнавіўшы сваё ж дасягненне трохгадовай даўнасці. У фінальным заплыве Змушка таксама была мацнейшай.

Пераможцамі чэмпіянату Беларусі ў аўторак, 5 красавіка, сталі Настасся Шкурдай (200 м, спіна), Аксана Бальшакова (400 м, комплекс), Маргарыта Паляшук (200 м, батэрфляй), Алеся Акінчыц (800 м, вольны стыль), Ілья Шымановіч (200 м, брас), Канстанцін Курачкін (400 м, вольны стыль), Рыгор Пякарскі (50 м, батэрфляй). У змешанай эстафеце 4х100 м вольным стылем перамагла каманда Мінска ў складзе Ільі Шымановіча, Віктара Стасяловіча, Настассі Куляшовай і Настассі Каракоўскай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі