Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 ліпеня 2021, 14:23

У Брэсце на Кубку Белгазпрамбанка згуляюць чэмпіёны Расіі і Украіны і прызёр польскай Суперлігі

27 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Гандбольны клуб "Мяшкоў Брэст" апублікаваў праграму Кубка Белгазпрамбанка, які пройдзе ў Брэсце з 1 па 15 жніўня. Інфармацыя апублікавана на афіцыйным сайце БГК, паведамляе БЕЛТА.

"Заснаваны ў 2008 годзе Кубак Белгазпрамбанка традыцыйна быў галоўным перадсезонным турнірам для БГК і яго балельшчыкаў, паколькі дарыў унікальную магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць абноўленую каманду і прыгледзецца да навічкоў. Кубак разыгрываўся ўжо 12 разоў, і толькі ў мінулым годзе яго правядзенню перашкодзіла пандэмія. Але цяпер турнір вяртаецца. Галоўны трафей разам з "мяшкоўцамі" будуць аспрэчваць расійскія "Чэхаўскія мядзведзі", украінскі "Матор" і польскія "Азоты", - паведамілі арганізатары.

Матчы пройдуць на арэне спарткомплексу "Вікторыя". Уваход свабодны. Так, 13 жніўня першымі на паркет выйдуць гандбалісты "Матора" і "Чэхаўскіх мядзведзяў". Затым згуляюць гаспадары пляцоўкі з "Азотамі". 14 жніўня сіламі памераюцца "Азоты" і "Матор", пасля іх БГК і "Чэхаўскія мядзведзі". У заключны дзень турніру сустрэнуцца "Азоты" і "Чэхаўскія мядзведзі", пасля іх - брастаўчане і "Матор".

"Перад Кубкам Белгазпрамбанка ў клуба запланаваны два дамашнія спарынгі з маскоўскім ЦСКА - 7 і 8 жніўня. А пасля турніру "Мяшкоў Брэст" згуляе чвэрцьфінальныя матчы SEHA-Gazprom-лігі з "Еўрафармам": 21 жніўня ў гасцях і 29 жніўня - дома. На 4-5 верасня ў харвацкім Задары намечаны "Фінал чатырох", - расказалі ў брэсцкім гандбольным клубе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі