Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 сакавіка 2021, 14:40

У Беларусі ў 2020 годзе правялі 54 спартыўна-масавыя мерапрыемствы з удзелам 25 тыс. чалавек

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2020 годзе, нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю, было праведзена 54 спартыўна-масавыя мерапрыемствы. У іх прынялі ўдзел каля 25 тыс. чалавек. Аб гэтым журналістам заявіў начальнік аддзела фізічнай культуры галоўнага ўпраўлення планіравання і арганізацыйнай работы Міністэрства спорту і турызму Пётр Воран, паведамляе БЕЛТА.

"Звычайна праводзім каля 150 рэспубліканскіх масавых спаборніцтваў, у якіх прымае ўдзел каля 120-150 тыс. чалавек. Але ў мінулым годзе з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі было праведзена 54 рэспубліканскія спартыўна-масавыя мерапрыемствы. У іх прынялі ўдзел каля 25 тыс. чалавек. Усе яны прайшлі на адкрытым паветры. І гэта работа не спыняецца, - сказаў Пётр Воран. - Мы імкнёмся да таго, каб як мага большая колькасць жыхароў Беларусі вялі здаровы лад жыцця, удзельнічалі ў розных спаборніцтвах. Ды і людзі ў нас хочуць, каб розных масавых стартаў праводзілася больш. Але пакуль мы абмяжоўваемся, каб не дапусціць успышкі захваральнасці на каранавірус, праводім маніторынг сітуацыі ў краіне".

Гаворачы аб умовах, у якіх жыхары Беларусі займаюцца фізічнай культурай і спортам, Пётр Воран заявіў, што ў мінулым годзе ў краіне з'явілася каля двух дзясяткаў розных спартыўных збудаванняў і работа па іх будаўніцтве будзе прадаўжацца ў далейшым.

"У мінулым годзе ў розных рэгіёнах Беларусі ўведзена ў строй каля 20 новых фізкультурна-спартыўных збудаванняў. Гэта футбольны манеж, стадыён ДТСААФ для тэхнічных відаў спорту, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, скейт-парк, пляцоўкі для міні-футбола, біятлонны комплекс, лядовая пляцоўка і іншыя збудаванні. Гэта работа будзе прадаўжацца ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай развіцця фізічнай культуры і спорту на 2021-2025 гады", - расказаў начальнік аддзела фізічнай культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі