Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі створаны цудоўныя ўмовы для масавага спорту - Кавальчук

Спорт 11.06.2019 | 19:33
Сяргей Кавальчук. Фота Міністэрства спорту і турызму Беларусі
Сяргей Кавальчук. Фота Міністэрства спорту і турызму Беларусі

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны цудоўныя ўмовы для развіцця масавага спорту. Па ўсёй краіне пабудаваны і паспяхова дзейнічаюць фізкультурна-спартыўныя аб'екты, людзям прапануецца цэлы набор паслуг, праведзена шырокая кампанія па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Аб гэтым заявіў сёння міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук на адкрыцці канферэнцыі УЕФА па масавым футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, сёння ў Беларусі налічваецца больш за 23 тыс. фізкультурна-спартыўных збудаванняў - як у сталіцы, так і ў вялікіх і малых гарадах, пасёлках і вёсках. Прынцыповы падыход кіраўніцтва дзяржавы заключаецца ў тым, каб дзеці мелі магчымасць карыстацца гэтымі аб'ектамі бясплатна. Сяргей Кавальчук адзначыў, што па гэтым пытанні падрыхтаваны праект адпаведнага ўказа кіраўніка дзяржавы.

Старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Уладзімір Базанаў падкрэсліў, што за апошнія гады АБФФ значна ўзмацніла ўвагу і кардынальна змяніла падыходы да развіцця масавага футбола. Цяпер акцэнт робіцца на доўгатэрміновых комплексных праектах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Поспехі беларусаў не засталіся незаўважанымі - у 2018 годзе беларускі праект "Тата, мама, я - футбольная сям'я" атрымаў узнагароду УЕФА за развіццё масавага футбола. Два гады таму ў першым фестывалі ўдзельнічалі ўсяго 56 беларускіх сем'яў, а ў бягучым годзе іх было ўжо больш за тысячу.

Канферэнцыі УЕФА па масавым футболе праводзяцца раз у тры гады, Мінск упершыню ўдастоены права прыняць такі прадстаўнічы форум. У яго рабоце ўдзельнічаюць прадстаўнікі 55 краін - членаў УЕФА, а таксама супрацоўнікі ФІФА. У якасці трох асноўных тэм канферэнцыі - развіццё школьнага футбола, развіццё клубаў дзіцяча-юнацкага і масавага футбола, развіццё трэнерскай адукацыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2020 годзе Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе.