Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 верасня 2024, 10:17

У Барысаве і Гомелі пройдуць першыя матчы 23-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння пройдуць стартавыя сустрэчы 23-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай з іх футбалісты БАТЭ прымуць на полі "Барысаў-Арэны" аўтсайдара турніру салігорскі "Шахцёр" (пачатак гульні ў 18.30). У матчы першага круга барысаўчане выйгралі ў Салігорску з лікам 3:1. У папярэднім туры БАТЭ здабыў другую вікторыю запар, абыграўшы на выездзе "Іслач" з рэзультатам 2:1, а "Шахцёр" у сябе дома ўступіў лідару першынства гродзенскаму "Нёману" - 0:1.

Таксама сёння футбалісты "Гомеля" згуляюць на сваім полі з брэсцкім "Дынама" (пачатак матчу ў 20.30). Іх сустрэча першага круга ў Брэсце завяршылася ўнічыю - 1:1. На мінулым тыдні брастаўчане выйграл ў дзяржынскага "Арсенала" - 2:1, а гамяльчане з такім жа лікам перамаглаі наваполацкі "Нафтан".

Заўтра мінскае "Дынама" прыме на сваёй арэне "Іслач" з Мінскага раёна, футбалісты "Слуцка" згуляюць з "Арсеналам", а "Смаргонь" будзе сапернічаць з "Віцебскам". У нядзелю, 29 верасня, адбудуцца яшчэ тры сустрэчы: "Нафтан" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Мінск" - "Днепр" (Магілёў), "Нёман" - "Славія" (Мазыр).

Становішча ў групе лідараў цяпер такое: "Нёман" - 47 ачкоў (22 матчы), "Дынама" (Мінск) - 44 (19), "Тарпеда-БелАЗ" - 43 (21), "Дынама" (Брэст) - 41 (22). Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае габонскі форвард "Гомеля" Родзі Джуніяр Эфаге, у актыве якога 14 забітых мячоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі