Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 сакавіка 2024, 11:13

 У Барселоне і Лондане стануць вядомы чарговыя чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Фота з архіва
Фота з архіва
12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговыя ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі вызначацца сёння ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У брытанскай сталіцы лонданскі "Арсенал" мае намер узяць рэванш за гасцявое паражэнне ад партугальскага "Порту" (0:1). У мінулую суботу футбалісты "Арсенала" ў дамашнім паядынку 28-га тура англійскай прэм'ер-лігі перамаглі  "Брэнтфард" (2:1) і разам з "Ліверпулем" узначалілі турнірную табліцу, набраўшы 64 ачкі. "Порту" ў гасцявой сустрэчы 25-га тура разграміў "Партыманенсе" (3:0) і займае 3-е месца ў чэмпіянаце Партугаліі, уступаючы лісабонскім "Спортынгу" і "Бенфіке".

Таксама сёння іспанская "Барселона" прыме на алімпійскім стадыёне італьянскі "Напалі". У першым матчы 1/8 фіналу на полі неапалітанскага клуба сапернікі не выявілі пераможцу, згуляўшы ўнічыю - 1:1. У 28-м туры іспанскага першынства "Барса" выйграла ў сябе дома ў "Мальёркі" (1:0) і прадаўжае пагоню за лідарамі мадрыдскім "Рэалам" і "Жыронай". Футбалісты "Напалі" на сваім полі разышліся мірам з "Тарына" (1:1) і знаходзяцца на 7-й пазіцыі ў табліцы серыі А.

Заўтра пройдуць заключныя сустрэчы за выхад у чвэрцьфінальную стадыю чэмпіёнскай Лігі: "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія) - "Інтэр" (Мілан, Італія; рэзультат першага матчу - 0:1), "Барусія" (Дортмунд, Германія) - ПСВ (Эйндхавен, Нідэрланды; 1:1).

На мінулым тыдні ў чвэрцьфінал прабіліся дзеючы пераможца галоўнага кантынентальнага турніру англійскі "Манчэстэр Сіці", самы тытулаваны клуб Старога Свету мадрыдскі "Рэал", мюнхенская "Баварыя" і французскі "Пары Сен-Жэрмен".

Жараб'ёўка матчаў 1/4 фіналу пройдзе ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне 15 сакавіка, а самі матчы адбудуцца 9-17 красавіка. Паўфіналы пройдуць 30 красавіка - 8 мая, вырашальны паядынак Лігі чэмпіёнаў намечана правесці 1 чэрвеня на полі лонданскага стадыёна "Уэмблі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі