Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 красавіка 2020, 13:37

У Аўстрыі і Чэхіі плануюць аднавіць футбольныя чэмпіянаты

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафесійныя футбалісты Чэхіі і Аўстрыі з 20 красавіка вернуцца да групавых трэніровак. Чэмпіянат па футболе ў Аўстрыі можа аднавіцца ў маі, у Чэхіі - з 8 чэрвеня, паведамляе Reuters.

Віцэ-канцлер аўстрыйскага ўрада і міністр спорту Вернер Коглер заявіў, што прафесійныя футбольныя каманды краіны могуць аднавіць трэніроўкі з 20 красавіка. Міністр дадаў, што трэніроўкі спачатку будуць праходзіць у невялікіх групах па шэсць ігракоў у кожнай, прычым у іх заўсёды павінны знаходзіцца адны і тыя ж спартсмены. У Аўстрыі будуць прытрымлівацца футбольных інструкцый, выпушчаных у Германіі, дзе каманды пачалі трэніравацца на мінулым тыдні. Дакладная дата аднаўлення чэмпіянату пакуль не называецца, аднак аўстрыйскія СМІ выказалі меркаванне, што матчы могуць пачацца ўжо ў маі. Аўстрыйская бундэсліга прыпынена з 8 сакавіка. Пасля аднаўлення чэмпіянату аўстрыйская ліга будзе адказваць за правядзенне тэстаў на каранавірус у футбалістаў: ігракоў і супрацоўнікаў будуць правяраць на COVID-19 за 48 гадзін да пачатку матчу.

У Чэхіі футбалісты таксама пачнуць трэніравацца з 20 красавіка. Ім дазволены калектыўныя трэніроўкі ў невялікіх групах на свежым паветры. "Калі ўсё пойдзе ў адпаведнасці з планам, то, я думаю, было б магчыма аднавіць стандартныя матчы з 8 чэрвеня", - заявіў на прэс-канферэнцыі міністр аховы здароўя Чэхіі Адам Войцэх. Пры гэтым, дадаў міністр, першыя матчы будуць праходзіць без гледачоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі