Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 ліпеня 2022, 10:47

У Астрахані стартуе ралі-рэйд "Шаўковы шлях" з удзелам беларускіх гоншчыкаў

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Астрахані стартуе міжнародны ралі-рэйд "Шаўковы шлях", у якім прымуць удзел беларускія гоншчыкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Шаўковы шлях - 2022" прымеркаваны да 350-годдзя з дня нараджэння Пятра І, маршрут гонкі праходзіць па той частцы тэрыторыі Расіі, дзе знаходзяцца знакавыя мясціны біяграфіі імператара. Усяго гоншчыкі пераадолеюць 10 этапаў, праехаўшы праз Грозны, Элісту, Валгаград, Ліпецк і Маскву. Тры першыя этапы ралі пройдуць у Астрахані. Агульная працягласць дыстанцыі складзе 4464 км, з якіх 2786 прыпадуць на скорасныя ўчасткі.

Беларусь на "Шаўковым шляху" будзе прадстаўлена двума грузавікамі каманды "МАЗ-СПОРТаўта" - на старт гонкі выйдуць экіпажы пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча і Аляксея Вішнеўскага. У мінулым годзе на міжнародным ралі-рэйдзе ў заліку грузавікоў экіпаж Вязовіча заняў другое месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі