Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 ліпеня 2022, 10:19

Турнір па вольнай барацьбе памяці Мікалая Каралёва пройдзе ў Магілёве

14 ліпеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Адкрыты міждзяржаўны турнір па вольнай барацьбе памяці ганаровага грамадзяніна Магілёва і Героя Савецкага Саюза Мікалая Каралёва пройдзе ў Магілёве 22-24 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту.

Традыцыйныя спаборніцтвы будуць праходзіць на базе спартыўнага комплексу "Алімпіец". Удзельнікамі спаборніцтваў стануць спартсмены з Беларусі і краін СНД. Узрост - да 23 гадоў.

Спаборнічаць маладыя людзі і дзяўчаты будуць у дзесяці вагавых катэгорыях.

Урачыстае адкрыццё запланавана на 23 ліпеня ў 12.00. Паядынкі будуць праходзіць 23 і 24 ліпеня з 10.30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі