Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 чэрвеня 2024, 10:11

Турнір па плаванні збярэ ў Мінску каля 400 юных спартсменаў Беларусі і Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва
17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны турнір па плаванні памяці Героя Савецкага Саюза Лізы Чайкінай пройдзе ў Мінску 18-21 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву па плаванні "Янтар", якая прымае спаборніцтвы.

Турнір пачаў праводзіцца з 1981 года як рэспубліканскі, а з 1986 года - як міжнародны. У гэтым годзе чакаецца ўдзел каля 400 юных спартсменаў ва ўзросце 11-14 гадоў. Заяўкі падалі 19 каманд, з якіх 14 прадстаўляюць рэгіёны Беларусі, 5 - расійскія гарады Электрасталь, Ульянаўск, Кранштат, Пяцігорск, Санкт-Пецярбург.

Спаборніцтвы праводзяцца ў трох узроставых групах на дыстанцыях 200 м (комплекснае плаванне), 100 м (брас), 100 м (вольны стыль), 100 м (батэрфляй), 100 м (на спіне), 100 м (комплекснае плаванне), 50 м (батэрфляй), 50 м (на спіне), 50 м (брас), 50 м (вольны стыль).

Заснавальнікамі турніру выступаюць Мінскі гарвыканкам, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Беларуская федэрацыя плавання. У 2023 годзе спаборніцтвы сабралі звыш 380 юных спартсменаў, устаноўлена сем рэкордаў.

Нарадзілася Ліза Чайкіна ў 1918 годзе ў Пенаўскім раёне Цвярской вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны ўзначальвала падпольную арганізацыю моладзі, актыўна ўдзельнічала ў аперацыях партызанскага атрада, які дзейнічаў на тэрыторыі Калінінскай вобласці. У лістападзе 1941 года пры выкананні чарговага асаблівага задання Чайкіну ўзялі ў палон. Пад страшнымі катаваннямі яна не выдала фашыстам інфармацыю аб месцазнаходжанні партызанскага атрада. Яе расстралялі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі