Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 чэрвеня 2022, 09:13

Турнір юных тэнісістаў "Залатая ракетка" стартуе ў Мінску

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 7 чэрвеня пачнецца чацвёрты сезон турніру юных тэнісістаў "Залатая ракетка", у якім удзельнічаюць хлопчыкі і дзяўчынкі, чый узрост не перавышае 12 гадоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На працягу трох дзён на кортах ГЦАР па тэнісе (вул. Жудро, 40) разам з гаспадарамі будуць спаборнічаць каманды сталічнай СДЮШАР ММЗ імя Вавілава, пінскай СДЮШАР нумар 2 і ДЮСШ нумар 1 Светлагорскага раёна. Матчы другой групы пройдуць 15-17 чэрвеня на кортах тэніснага клуба "Аква-Мінск", трэцяя група згуляе 19-21 чэрвеня ў Гомелі, а заключны тур першага этапу адбудзецца 21-23 ліпеня на базе сталічнай СДЮШАР па тэнісе.

У гэтым сезоне фармат турніру зведаў змяненні. На гэты раз спаборніцтвы праводзяцца ў чатыры этапы, кожны з якіх прадоўжыцца тры гульнявыя дні. У турніры выступіць рэкордная колькасць каманд (16) з усіх рэгіёнаў Беларусі. Спаборніцтвы тэнісістаў, чый узрост не перавышае 12 гадоў, прадоўжацца да кастрычніка. Сустрэчы "Залатой ракеткі" прымуць корты буйнейшых тэнісных цэнтраў Беларусі, што дасць магчымасць юнакам і дзяўчатам з розных гарадоў азнаёміцца з лепшымі тэніснымі базамі краіны. Новы рэгламент максімальна набліжаны да правядзення буйнейшых юніёрскіх камандных спаборніцтваў Еўрапейскай тэніснай федэрацыі.

У 2019 годзе пераможцамі турніру сталі тэнісісты са СГЦ "Тэніс у Сонечным" (Ракаў), а ў 2020 і 2021 гадах лепшымі былі выхаванцы сталічнай СДЮШАР па тэнісе.

Турнір праводзіць Беларуская тэнісная федэрацыя пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі