Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2020, 16:33

Цылінская: для развіцця спорту ў Беларусі зроблена шмат

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За апошнія гады для развіцця спорту ў краіне зроблена шмат. У тым ліку створана якасная інфраструктура, якая адпавядае самым высокім стандартам. Датычыцца гэта і веласпорту. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, шматразовая чэмпіёнка свету, бронзавая медалістка Алімпіяды ў Афінах Наталля Цылінская.

Яна расказала, што ў часы росквіту яе спартыўнай кар'еры ёй не хапала тых магчымасцей, якія ёсць у сучаснага пакалення атлетаў. На думку знакамітай спартсменкі, гэта трэба цаніць і прадаўжаць планамерны рух наперад. "Вельмі добра, што ў нас ёсць свой трэк, якога мне вельмі не хапала, калі я, з'яўляючыся спартсменкай, рыхтавалася да розных міжнародных спаборніцтваў. Вядома, загранічныя зборы таксама патрэбны, аднак важную частку падрыхтоўчай работы беларускія веласіпедысты могуць праводзіць цяпер у дамашняй абстаноўцы", - сказала старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту.

Наталля Цылінская таксама адзначыла, што з'яўляецца праціўніцай розных радыкальных змяненняў у жыцці грамадства. "Я прынцыпова супраць любых насільных дзеянняў. Можна сказаць, з'яўляюся пацыфісткай. Тое, што ў нас ёсць мірнае неба над галавой, трэба цаніць", - сказала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі