
Фота з архіва
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты маскоўскага ЦСКА выйшлі наперад у фінальнай серыі Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым паядынку пераможцы рэгулярнага чэмпіянату ва ўпартай барацьбе перамаглі на сваёй арэне краснадарскі клуб "Лакаматыў-Кубань" з перавагай тры ачкі - 87:84. Другі матч серыі да чатырох перамог адбудзецца ў Маскве 17 красавіка, а 20 і 22 красавіка прэтэндэнты на золата сустрэнуцца ў Краснадары.
Сёння ў стартавай сустрэчы серыі за бронзавыя ўзнагароды баскетбалісты УНІКСа прымуць у Казані чэмпіёна мінулага сезона "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга. Бронзавая серыя таксама прадоўжыцца да чатырох вікторый адной з каманд.-0