Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 красавіка 2022, 09:50

"Цмокі-Мінск" згуляюць з "Ніжнім Ноўгарадам" у дамашнім матчы Адзінай лігі ВТБ

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" правядуць сёння чарговы паядынак у Адзінай лізе ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы "Мінск-Арэны" чэмпіёны Беларусі прымуць баскетбалістаў "Ніжняга Ноўгарада" (пачатак сустрэчы ў 19.00). У 16 папярэдніх матчах рэгулярнага сезона мінчане атрымалі тры перамогі і займаюць цяпер 9-е месца ў турнірнай табліцы. Ніжагародская каманда знаходзіцца на 7-й пазіцыі, маючы ў сваім актыве 6 выйгрышаў у 16 праведзеных сустрэчах. У матчы першага круга баскетбалісты "Ніжняга Ноўгарада" абыгралі мінскіх "драконаў" на сваёй пляцоўцы з лікам 72:65.

Лідзіруюць маскоўскі ЦСКА, казанскі УНІКС і "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга, у актыве якіх па 15 перамог.

Пасля завяршэння рэгулярнага чэмпіянату ў плэй-оф выйдуць восем каманд з 11 удзельнікаў "банкаўскага" турніру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі