Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 кастрычніка 2021, 14:13

"Цмокi-Мiнск" згуляюць з "Бакен Беарз" у 3-м туры Кубка ФІБА-Еўропа

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты клуба "Цмокi-Мiнск" правядуць сёння чарговы паядынак групавога этапу розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У апошнім матчы першага круга спаборніцтваў квартэта G падапечныя Расціслава Вергуна сустрэнуцца ў дацкім Орхусе з мясцовым клубам "Бакен Беарз". На старце турніру мінчане выйгралі ў грэчаскага "Перыстэры" - 87:85 (дома) і нямецкага "Кральсхайма" - 81:77 (у гасцях), а датчане прайгралі гэтым жа сапернікам. Мінулыя гады мінскія "драконы" і "мядзведзі" з Орхуса шэсць разоў сустракаліся паміж сабой у еўракубкавых турнірах, атрымаўшы па тры вікторыі.

У іншым сённяшнім паядынку 3-га тура групы G баскетбалісты "Перыстэры" примуць на сваёй пляцоўцы гасцей з "Кральсхайма".

Становішча каманд пасля двух гульнявых дзён: "Цмокi-Мiнск" - 4 ачкі, "Кральсхайм" - 3, "Перыстэры" - 3, "Бакен Беарз" - 2.

У наступны раўнд розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа выйдуць па дзве лепшыя каманды з васьмі квартэтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі