Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лістапада 2021, 11:08

"Цмокi-Мiнск" прымуць "Кральсхайм" у матчы Кубка ФІБА-Еўропа

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" правядуць сёння чарговы паядынак у розыгрышы Кубка ФІБА-Еўропа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 5-га тура спаборніцтваў у папярэдняй групе G падапечныя Расціслава Вергуна прымуць на пляцоўцы мінскага Falcon Club нямецкі "Кральсхайм" (пачатак у 19.00; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). У першым крузе чэмпіёны перамаглі сённяшніх сапернікаў на іх арэне з лікам 81:77. Акрамя таго, мінчане адолелі ў сябе дома грэчаскі "Перыстэры" - 87:85, а потым прайгралі ў Орхусе дацкаму "Бакен Беарз" з рэзультатам 93:101 і ўступілі ў гасцях грэчаскаму клубу - 70:80.

Таксама сёння ў гэтым квартэце "Бакен Беарз" прыме на сваёй пляцоўцы баскетбалістаў "Перыстэры".

Пасля чатырох гульнявых дзён усе каманды групы G набралі па шэсць заліковых балаў. Сустрэчы заключнага тура пройдуць 17 лістапада - мінскія "драконы" згуляюць у сябе дома з "мядзведзямі" з Орхуса, а "Кральсхайм" сустрэнецца на сваёй арэне з "Перыстэры".

У наступны раўнд розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа выйдуць па дзве лепшыя каманды з васьмі квартэтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі